Жанчыны, якія перахварэлі на COVID-19, могуць перадаваць дзецям антыцелы да віруса з грудным малаком, аднак яны разбураюцца, як толькі маці перастае карміць дзіця грудзьмі. Пра гэта паведаміў ТАСС спецыяліст Цэнтральнага НДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду Аляксандр Гарэлаў.

Гарэлаў адзначыў, што канцэнтрацыя антыцелаў ва ўсіх розная і залежыць ад формы перанесенай інфекцыі. Так, пры бессімптомным характары выпрацоўваецца малая колькасць антыцелаў, і невядома, ці сфармуецца ахоўная рэакцыя арганізма.

«Грудное малако абараняе ад большасці інфекцый, але многае вызначае канцэнтрацыя антыцелаў у ім. Ахоўны эфект апісаны толькі на перыяд кармлення грудзьмі, як толькі спыняецца кармленне, на жаль, дзіця становіцца абсалютна безабаронным да каранавіруснай інфекцыі. Таму і рэкамендуюць ва ўсе такія ўздымы эпідэмій максімальна доўга захоўваць грудное кармленне», — растлумачыў Гарэлаў.

Па словах эксперта, выпадкі перадачы каранавіруснай інфекцыі ад маці да плоду праз плацэнту яшчэ не апісаныя, аднак наяўнасць віруса ў жанчыны можа ўплываць на хаду цяжарнасці.

Заражэнне дзіцяці каранавіруснай інфекцыяй магчыма ўжо пасля яго нараджэння, калі хворая маці не выконвае масачны рэжым і гігіенічныя патрабаванні.

«Калі жанчына ў стацыянары знаходзіцца ў вострым перыядзе інфекцыі, можна даваць толькі сцэджанае малако, а калі ў яе лёгкая форма, то яна можа карміць грудзьмі, але выконваючы патрабаванні гігіены», — растлумачыў Гарэлаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру