Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін канстатаваў, што ўпершыню ў найноўшай гісторыі РФ валодае самай дасканалай зброяй, здольнай абараніць краіну ад любых знешніх замахаў, піша ТАСС.

«На працягу дзесяцігоддзяў нам пастаянна даводзілася быць у ролі тых, хто даганяе, гэта тычылася атамнай, ядзернай зброі, затым далёкай стратэгічнай авіяцыі, а потым і ракетнай міжкантынентальнай тэхнікі, гэта значыць таго, што спецыялісты называюць сродкамі дастаўкі», — адзначыў Пуцін.

Паводле яго ацэнкі, «гэта заўсёды ставіла краіну ў вельмі складанае і нават небяспечнае становішча». «Па сутнасці, былі моманты, калі нам пагражалі, а адказваць нам не было чым, і па факце гэта было відавочным, небяспечным парушэннем стратэгічнага балансу», — прызнаў прэзідэнт. «Вось цяпер, упершыню ў нашай найноўшай гісторыі, Расія мае самыя сучасныя віды зброі… такой зброі няма ні ў каго ў свеце, ва ўсякім выпадку, пакуль няма», — падкрэсліў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0