Работу над некаторымі дарожнымі картамі Беларусі і Расіі па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве прапанавалі актывізаваць, паведаміў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота ў інтэрв'ю БТ-1.
«Пасля таго як дарожныя карты былі падрыхтаваныя, утварылася нейкая паўза праз розныя абставіны. Цяпер па некаторых дарожных картах (паколькі рашэнне не прынята, я іх не называю) прапанавалі актывізаваць дзейнасць. У гэтым месяцы будзе пасяджэнне групы высокага ўзроўню, і, магчыма, яна надасць дадатковы імпульс рабоце над гэтымі дарожнымі картамі», — сказаў Рыгор Рапота.
0
0
0
0
0
0