Фота Віктара Малышчыца

Фота Віктара Малышчыца

Пасля традыцыйнага пахаладання гэты рабочы тыдзень беларусаў чакае працяглы перыяд сонечнага, цёплага і сухога надвор'я. Тэмпература будзе на 4° вышэйшая за звычайную для апошняй дэкады верасня. Пра гэта паведамляе TUT.by са спасылкай на Белгідрамет.

У аўторак, 22 верасня, без ападкаў. Ноччу + 4..+10°С, месцамі да +12°С, максімальная днём + 20..+26°С.

У сераду і чацвер без ападкаў. Ноччу +4..+11°С, месцамі +12..+13°С, максімальная днём ад +20°С на паўночным усходзе да +27°С на паўднёвым захадзе краіны.

25 верасня, у пятніцу, пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай у асобных раёнах на паўночным захадзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Ноччу ад +7°С на ўсходзе да +15°С на паўднёвым захадзе, максімальная днём +20..+27°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0