Прэс-служба МУС, каментуючы затрыманні, што адбыліся 19 верасня ў Мінску, канстатуе, што «пастаянныя разважанні, просьбы і патрабаванні з нашага боку аб выкананні заканадаўства некаторыя грамадзяне ўпарта ігнаруюць». Гэта прыводзіць да цалкам відавочнага выніку: за ўдзел і арганізацыю незаконных зборышчаў парушальнікі прыцягваюцца як да адміністрацыйнай, так і да крымінальнай адказнасці.

У натоўпы пратэстоўцаў дарослыя бяздумна цягнуць малалетніх дзяцей.

«Сорамна глядзець і на дзяўчат і жанчын-актывістак, якія ашалела і з зачараваннем вішчаць сярод падобных да сябе. Так і хочацца сказаць: «Паберажыце свае сілы для сем'яў, а калі такіх няма, то для іх стварэння», — рэзюмуе МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0