Аўто наехала на ўдзельніка жывога ланцуга на праезнай частцы ў Мінску.

13 верасня каля 16.00 на скрыжаванні вуліцы Прытыцкага і праспекта Пушкіна невядомы кіроўца наехаў на 17-гадовага пешахода. Хлопец са шматлікімі пераломамі нагі быў шпіталізаваны. У момант здарэння пацярпелы знаходзіўся на праезнай частцы ў жывым ланцужку.

Кіроўца і транспартны сродак высвятляюцца. Відавочцаў просяць звяртацца ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама (праспект Дзяржынскага, 3) ці тэлефанаваць па тэлефонах: (8017) 239-30-16 або 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0