За апошні тыдзень кіроўцы ўсё часцей заўважаюць дзікіх жывёл на праезнай частцы. Асабліва актыўнымі сталі ласі, нечаканыя сустрэчы з якімі ўжо скончыліся смяротнымі ДТЗ. З чым звязаныя такія вылазкі жывёл, карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» даведалася ў вядучага заатэхніка Мінскага заапарка Аляўціны Цімашковай-Красоўскай.

— Цяпер у ласёў пачынаецца перыяд гону. Тут і дзяльба тэрыторыі, і пошук самак, — распавяла спецыяліст. — Прасцей кажучы, іх актыўнасць звязаная з перыядам кахання.

На жаль, з'яўленне лясных насельнікаў на дарозе выклікае трагедыі.

Так, у мінулыя выхадныя лось справакаваў сур'ёзнае ДТЗ пад Мінскам: легкавік сутыкнуўся з жывёлай, пасля чаго вылецеў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў яшчэ адзін аўтамабіль. У выніку тры чалавекі памерлі, а непаўналетняга пасажыра аднаго з аўто шпіталізавалі з траўмамі.

Яшчэ адзін інцыдэнт скончыўся сумна для прадстаўніка фаўны. Лось выскачыў на МКАД днём 19 верасня і быў збіты мікрааўтобусам. Кіроўца не пацярпеў, а жывёла загінула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0