Самыя распаўсюджаныя артыкулы Крымінальнага кодэкса, паводле праваабаронцаў, па якіх былі заведзены крымінальныя справы, гэта:

  • 293 КК РБ (Масавыя беспарадкі) — «Вясне» вядомы прозвішчы мінімум 87 фігурантаў спраў па гэтым артыкуле
  • 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — справы па гэтым артыкуле масава заводзіліся супраць актывістаў у траўні і ліпені («Справа Ціханоўскага», альбо «Гарадзенская справа», «справа 14 ліпеня»). 
  • 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).
  • 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
  • 243 КК РБ (Ухіленне ад сплаты падаткаў) — па гэтым эканамічным артыкуле былі затрыманы актывісты штаба Віктара Бабарыкі і супрацоўнікі кампаній, якія дапамагалі штабам альтэрнатыўных кандыдатаў ці пацярпелым падчас акцый пратэсту.

Таксама вядома пра пачатак крымінальных спраў за паклёп (арт. 188 КК РБ), хуліганства (арт. 339 КК РБ) і па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0