Такі вырак агучыла суддзя Хвойніцкая, паведаміў «Свабодзе» Алесь Таболіч — вакаліст гурта Znich.

Уладзіслава Наважылава (вядомага пад мянушкай Lesley Knife) затрымалі 19 верасня пасля канцэрту на Ангарскай разам з Аляксандрам Памідоравым. Учора Памідораву прысудзілі тыя ж 8 дзён арышту — за «несанкцыянаваную акцыю» (арт. 23.35 КаАП РБ).

Яны зладзілі выступ у межах папулярных дваровых канцэртаў. У нейкі момант прыехалі аўтобусы без апазнавальных знакаў, паводле сведак, высадзіўся дэсант з паўсотні чалавек у цывільным і невядомых у форме без апазнавальных знакаў. Музыкаў затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0