Нобелеўскі камітэт унёс карэктывы ў тое, як пройдзе цырымонія ўручэння штогадовых прэмій, запланаваная на 10 снежня. У паведамленні арганізатараў адзначаецца, што з-за пандэміі каранавіруса прысуджэнне ўзнагарод у галіне фізікі, хіміі, літаратуры і медыцыны пройдзе ў дыстанцыйным рэжыме.

Для гэтага ў ратушы Стакгольма будзе арганізаваная тэлевізійная студыя, доступ да якой атрымае толькі абмежаваная колькасць асоб.

Аналагічным чынам пройдзе і ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру, аднак у гэтым разе цырымонія пройдзе ў адной з аўдыторый універсітэта Осла, куды дапусцяць абмежаваную колькасць гледачоў.

У Нобелеўскім камітэце таксама пацвердзілі адмену традыцыйнай бяседы ў ратушы сталіцы Швецыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0