У чацвер, 24 верасня, без ападкаў, толькі ў другой палове дня месцамі па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будуць згушчацца непрацяглыя туманы, паведамляе pogoda.by.

Ноччу +8..+13, месцамі да +4..+ 7, днём +21..+27°С. 

У пятніцу істотных ападкаў па краіне не чакаецца. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны, днём парывісты. Ноччу ад +5°С на ўсходзе да +14°С на захадзе краіны, максімальная днём складзе +22..+28°С, у паўночна-ўсходніх раёнах не вышэй за +20..+21°С.

У суботу, 26 верасня, пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па Брэсцкай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, парывісты, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі моцны, парывісты.

Ноччу ад +8°С на ўсходзе да +17°С на захадзе краіны, максімальная днём дасягне +22..+28°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру