Беларускія ўлады не накіроўвалі запрашэнні на інаўгурацыю прэзідэнта кіраўнікам дыпламатычных місій, у тым ліку і расійскаму паслу Дзмітрыю Мезенцаву, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратар расійскага пасольства Аляксей Маскалёў.

«Па нашых звестках, кіраўнікам акрэдытаваных у Беларусі дыпламатычных місій запрашэнні не накіроўваліся. Не паступала яно і расійскаму паслу», — сказаў Маскалёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0