Максім Знак галадае шостыя суткі ў СІЗА №1, што на Валадарскага, нагадвае ў сваім тэлеграм-канале Штаб Віктара Бабарыкі.

Галадоўка — гэта адзін са спосабаў выказаць сваю нязгоду з незаконным абвінавачваннем і заключэннем пад варту. Максім упэўнены: права і закон павінны выконвацца, ён цвёрды ў сваёй думцы, што ён не здзяйсняў нічога супрацьпраўнага, ён кіраваўся ва ўсёй сваёй дзейнасці Канстытуцыяй і законамі Рэспублікі Беларусь.

Штаб Бабарыкі заклікае пісаць словы словы падтрымкі Максіму! «Зараз наша падтрымка — гэта голас Максіма Знака. Гэта голас закона. Толькі ўсе разам мы зможам вярнуць Беларусь у прававыя рамкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0