«Учора днём побач з нашым універсітэтам невядомыя ў зялёнай форме і балаклавах выкралі студэнтаў БДТУ.

У выніку студэнткі факультэта ПіМ [прынттэхналогій і медыякамунікацый] Вера Валькова і Яніна Муская апынуліся ў ІЧУ.

Сёння проста на Акрэсціна іх асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Папрысутнічаць на пасяджэнні суда не было магчымасці нават для бацькоў, так як ніхто аб ім не ведаў, а аб выніках даведаліся постфактум. Дзе менавіта Яна і Вера будуць адбываць арышт, пакуль невядома», — паведамляецца ў канале БДТУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0