Адар'я Гуштын. Фота Надзеі Бужан

Адар'я Гуштын. Фота Надзеі Бужан

Журналістку Адар'ю Гуштын, жонку рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, дапыталі ў Следчым камітэце. Допыт працягваўся дзесяць хвілін. Падпіску аб неразгалошванні Адар'я Гуштын даць адмовілася.

Ягора Марціновіча затрымалі раніцай 23 верасня як падазраванага па крымінальнай справе па арт. 188 КК («Паклёп»). Затрыманне і крымінальная справа, імаверна, звязаныя з інтэрв'ю дыджэя Сакалоўскага, які расказаў, што на Акрэсціна яго біў у карцары чалавек, падобны да намесніка міністра ўнутраных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0