Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які мусіў прайсці сёлета 8-9 кастрычніка ў Гродне па ініцыятыве ўкраінскага боку, перанеслі на наступны год, піша Свабода.

«Літаральна днямі ўкраінскі бок звярнуўся да нас з ініцыятывай перанесці форум на 2021 год. Фактычна перакрэслена супольная падрыхтоўчая праца. Пацярпяць у першую чаргу эканомікі нашых краін, міжрэгіянальныя сувязі і сувязі між простымі людзьмі. Знішчаць лёгка, ствараць нашмат складаней», — сказаў пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал у інтэрв'ю ўкраінскаму выданню «Украина Бизнес Ревю».

«Калі кіраўніцтва Украіны паставіла стасункі на паўзу, то мы працягнем кантактаваць з абласцямі, гарадамі, сельскімі радамі, бізнэсам. Мы да гэтага гатовыя», — падкрэсліў беларускі дыпламат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0