Бацька Марыі Калеснікавай атрымаў ліст ад дачкі з бел-чырвона-белымі сэрцайкамі і белай стужкай у канверце.

Вось некалькі цытат з ліста:

«Са мной усё ў парадку, умовы прымальныя, і новыя сяброўкі выдатныя. Мы займаемся фітнесам на вуліцы падчас прагулкі і шмат ямо.

Вельмі сумую па табе і Тані [сястры]. Я вельмі спадзяюся, што з ёй і камандай усё ў парадку. Абдымаю моцна іх усіх.

Абавязкова скажы ім не здавацца, толькі наперад! Гэтыя ўсе, хто мяне выкрадалі, неверагодна слабыя і ў істэрыцы. Яны нават не ўмеюць рабіць сваю працу добра. У іх усюды бардак і хаос. І гэта не жарт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0