Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

23 верасня супраць дэманстрантаў на праспекце Пераможцаў ужылі вадамёты, але вада з іх мела яркі памаранчавы колер. Радыё Свабода разабралася, што гэта за вадкасць.

Многія таксама заўважылі лужыну ржавага колеру каля гасцініцы «Юбілейная». Паводле эксперта па бяспецы Андрэя Сыцько, гэта ўсё ж не ржавая вада, а спецыяльныя сродкі.

«Сусветная практыка: у гэтую ваду дадаюць адмысловыя фарбавальнікі, звычайна бураковы экстракт, ён бясшкодны. Гэта для таго, каб пазначыць людзей пры разгоне і пасля затрымаць. Гэты бураковы экстракт бяспечны», — кажа Андрэй Сыцько.

Другі варыянт рэчыва, якое могуць дадаць у ваду, — радамін. Гэта хімічны фарбавальнік, ён таксама бясшкодны.

Што такое радамін

«Гэта можа быць і радамін, ён свеціцца ва ўльтрафіялеце, але ён бясшкодны, хоць не змываецца звычайнымі сродкамі з вопраткі. Яго можна змыць толькі адмысловымі сродкамі», — гаворыць Андрэй Сыцько.

Але ў вадамёты могуць запампоўваць і хімікаты са слезацечным эфектам.

«У нас я такога не сустракаў, але ў сусветнай практыцы, у еўрапейскай практыцы запампоўваюць у вадамёт хімічны склад, які дае слезацечны эфект», — кажа Андрэй Сыцько.

Атрымаць аператыўны каментар ад Міністэрства ўнутраных спраў Свабодзе не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0