У суботу раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Ноччу +11…17°С, месцамі +7…10°С, днём + 21…27°С.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. У многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Ноччу +10…17°С, днём +18…24°С, па паўднёвым захадзе +15…17°С.

З наступнага тыдня пахаладае.

У панядзелак ноччу +5…12°С, днём +13…20°С, па Гомельскай вобласці да +22°С.

29 верасня, у аўторак, днём +13…20°С.

30 верасня і 1 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7…14°С, максімальная днём +11…18°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру