Кіраўнік МЗС Швецыі Ан Ліндэ апублікавала ў Twitter пазіцыю наконт правядзення цырымоніі, а таксама датычна непрызнання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
«Інаўгурацыя Лукашэнкі, праведзеная спешна і без папярэджання, зноў пацвярджае адсутнасць у яго легітымнасці як дэмакратычна абранага лідара. Выбары 9 жніўня не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі. Мы працягнем лічыць яго адказным за гвалт і рэпрэсіі супраць апазіцыі, а таксама мірных дэманстрантаў», — гаворыцца ў заяве міністра.
0
0
0
0
0
0