Міністэрства інфармацыі звярнулася ў суд з пазовам аб спыненні выпуску сеткавага выдання TUT.BY. Гэта азначае, што па рашэнні суда TUT.BY можа страціць статус сродку масавай інфармацыі, аднак зможа працягнуць сваю працу ў якасці інтэрнэт-рэсурсу без статусу СМІ.

У адпаведнасці з дзеючай рэдакцыяй закона аб СМІ, рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсу ў якасці сеткавага выдання носіць добраахвотны характар. Статус СМІ дае некаторыя перавагі, у прыватнасці, магчымасць на законных падставах прысутнічаць у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у раёнах узброеных канфліктаў ці надзвычайных сітуацый, на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых грамадска важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю.

Пасяджэнне прызначанае на 8 кастрычніка ў Эканамічным судзе горада Мінска.

Падставай для выстаўлення пазову з'явіліся раней вынесеныя папярэджанні Міністэрства інфармацыі.

Пачынаючы з 7 жніўня 2020 года, TUT.BY атрымаў чатыры папярэджанні.

Сеткавае выданне TUT.BY было зарэгістравана ў студзені 2019 года, да гэтага з моманту заснавання ў 2000 годзе TUT.BY працаваў без статусу СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0