28 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Па паўночна-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы, умераны. Максімальная тэмпература паветра +12..+18°С, на поўдні да +20°С.

У Мінску без істотных ападкаў. Раніцай тэмпература паветра +10..+12°С, днём +15..+17°С, увечары +11..+13°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0