На думку Святланы Ціханоўскай, гэта трэба таксама дзеля таго, каб «супрацоўнікі турмаў пабачылі: нас большасць», каб «нават цэнзары адчулі нашу салідарнасць». Паводле яе, чым больш пасланняў атрымлівае зняволены, тым больш значным яго лічаць супрацоўнікі турмаў.

«Пастаянна пішыце лісты палітвязням, каб у работнікаў турмаў не засталося часу ні на што, акрамя чытання вашых пасланняў, — заклікала Ціханоўская. — Не хвалюйцеся аб тым, што вы не знаёмыя асабіста або што вам няма чаго паведаміць адрасату: паверце, ён будзе рады любому вашаму лісту або паштоўцы».

Яна «ад імя беларускага народа і прадстаўнікоў краінаў ЕС» заклікала вызваліць палітычных зняволеных, згадала ў тым ліку Марыю Калеснікаву, Максіма Знака, Віктара Бабарыку, Сяргея Ціханоўскага.

Адрасы палітвязняў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0