У Шаўчэнкаўскім раённым судзе Кіева пракурор зачытаў кароткі выклад абвінаваўчага акта па справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета, піша «Укрінформ».

У абвінаваўчым акце гаворыцца, што следства не ўстанавіла заказчыкаў забойства журналіста.

Абвінавачаныя ў здзяйсненні злачынства Андрэй Антоненка, Юлія Кузьменка і Яна Дугар заявілі, што не прызнаюць сваёй віны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0