Ва ўсім свеце ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19 памерлі больш за 1 млн чалавек. Пра гэта сведчаць звесткі амерыканскага ўніверсітэта Джонса Хопкінса, які адсочвае статыстыку па COVID-19 у рэжыме рэальнага часу.

На першым месцы па колькасці смерцяў, паводле звестак універсітэта, знаходзяцца ЗША (205 тыс.). На другім месцы — Расія (142 тыс.), на трэцім — Індыя (95 тыс.). Следам ідуць Мексіка, Вялікабрытанія і Італія.

Ва ўсім свеце каранавіруснай інфекцыяй заразіліся больш за 33,2 млн чалавек, вынікае з інфармацыі ўніверсітэта. У першую тройку па колькасці інфікаваных уваходзяць ЗША, Індыя і Бразілія. На чацвёртым месцы знаходзіцца Расія (1,159 млн хворых).

Прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Майк Раян не выключыў, што колькасць ахвяр захворвання ва ўсім свеце можа перавысіць 2 млн чалавек, перш чым насельніцтва можна будзе абараніць з дапамогай вакцынацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0