mil.by

mil.by

Стартавала комплексная праверка органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Адпаведнае распараджэнне ўручыў начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны палкоўнік Андрэй Маціевіч кіраўніцтву Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Падчас комплекснай праверкі, якая працягнецца да 16 кастрычніка, будзе дадзеная ацэнка ўзроўню мабілізацыйнай гатоўнасці тэрытарыяльных войскаў і эфектыўнасці кіраўніцкай дзейнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0