Прэс-сакратарка Мінабароны Арменіі Шушан Сцепанян паведаміла, што знішчальнікі F-16 ВПС Турцыі вылецелі з аэрапорта Гянджа Азербайджанскай Рэспублікі сёння а 10:30.

У паветранай прасторы Арменіі шматфункцыянальны знішчальнік збіў штурмавік ВПС Арменіі Су-25, а армянскі пілот загінуў, паведаміла яна.

F-16 прасунуўся ўглыб мяжы на 60 км, на вышыні 8200 метраў, сцвярджае Мінабароны Арменіі.

Раней армяне заяўлялі, што ў выпадку, калі на баку Азербайджана будуць задзейнічаныя турэцкія F-16, яны ўжывуць расійскія ракеты «Іскандэр», якія мае на ўзбраенні армянская армія.

Мы назіраем, як у Арменіі і Азербайджане сутыкнуліся расійскія і заходнія ўзбраенні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0