Су-25, ілюстрацыйнае фота ТАСС

Су-25, ілюстрацыйнае фота ТАСС

Турцыя абвергла звесткі аб тым, што яе знішчальнік F-16 збіў армянскі штурмавік Су-25. Такім чынам адрэагаваў на адпаведныя паведамленні прэс-сакратар турэцкага лідара Рэджэпа Эрдагана, паведамляе ТАСС.

Раней прэс-сакратарка міністра абароны Арменіі Шушан Сцепанян заявіла, што знішчальнік F-16 турэцкіх ВПС збіў армянскі штурмавік Су-25. Адзначалася, што турэцкі знішчальнік падняўся ў паветра з аэрадрома азербайджанскага горада Гянджа. Ён прыкрываў азербайджанскую авіяцыю і беспілотнікі, якія наносілі ўдары па населеных пунктах Вардэніс, Мец Масрык і Сотк у Арменіі. Пілот Су-25 загінуў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0