Загадам Міністэрства інфармацыі ад 29 верасня 2020 года выпуск сеткавага выдання «Tut.by» прыпыняецца з 1 кастрычніка 2020 года да 30 снежня 2020 года.

Пасля дэталёвага аналізу публікацый ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» былі вынесеныя чатыры пісьмовыя папярэджанні ў сувязі з парушэннем пры выпуску сеткавага выдання «Tut.by» артыкулаў 4 і 49 Закона аб СМІ. У судовым парадку яны абскарджаны не былі.

Пры гэтым сайт па-ранейшаму будзе працаваць як інтэрнэт-рэсурс.

Так, статус СМІ дае некаторыя перавагі, у прыватнасці, магчымасць на законных падставах прысутнічаць у раёнах узброеных канфліктаў ці надзвычайных сітуацый, на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых грамадска важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю. Але Tut.by быў зарэгістраваны як СМІ толькі ў студзені 2019 года, да гэтага — з моманту заснавання ў 2000 годзе — партал працаваў без гэтага статусу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0