Анархісту Зьмітру Паліенку 29 верасьня па амністыі скасавалі пакараньне «хатняй хіміяй». Пра гэта напісаў Свабодзе сам Паліенка.
Паліенка патрапіў пад амністыю-2020. 25 кастрычніка 2019 году суд прызнаў яго вінаватым у «асабліва злосным хуліганстве» (ч. 3 арт. 339 КК) і асудзіў на 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову (так званая «хатняя хімія»).
У ліпені Паліенку арыштоўвалі на 15 сутак паводле рашэньня аб «дысцыплінарнай ізаляцыі» за парушэньне парадку і ўмоваў адбыцьця «хатняй хіміі».