Юлію Карначову затрымалі ў Гродне 29 верасня каля 13.00, калі яна з прыяцелем накіроўвалася да адваката. Аўтамабіль Jeely ехаў за актывісткай ад яе дома ў мікрараёне Баранавічы. Каля прыпынку супрацоўнік ДАІ загадаў кіроўцу спыніцца, двое міліцыянтаў у грамадзянскай форме папрасілі Юлію выйсці з аўтамабіля і затрымалі, піша Hrodna.life.

Яе павезлі дадому і правялі там ператрус. Затым, па паведамленнях прыяцеля, яе павезлі ў Следчы камітэт «пагутарыць». Тэлефон Юліі адключаны.

Юлія Карначова — актывістка «Страны для жизни». Раней яе судзілі за ўдзел у пікетах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?