У аўторак дзве расійскія батальённыя тактычныя групы ў складзе больш як 600 вайскоўцаў і каля 70 адзінак тэхнікі, якія ўдзельнічалі ў сумесным вучэнні «Славянскае братэрства — 2020», выбылі з Беларусі ў пункты пастаяннай дыслакацыі, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Мінабароны РФ.
Узмоцнены дэсантна-штурмавы батальён з Пскова браў удзел у вучэнні на палігоне «Брэсцкі», а ўзмоцнены парашутна-дэсантны батальён з Разані адпрацоўваў сумесныя дзеянні з беларускімі калегамі на палігоне «Гожскі».
Раней у Мінабароны РФ паведамілі, што ў вучэнні былі задзейнічаныя тры батальённыя тактычныя групы з трох дывізій Паветрана-дэсантных войскаў Расіі — Пскоўскай, Тульскай і Іванаўскай.
У аўторак раніцай у Расію з вучэнняў у Беларусі ўжо вярнуўся батальён Іванаўскай дывізіі ПДВ РФ.
Усяго падчас актыўнай фазы беларуска-расійскага вучэння «Славянскае братэрства-2020», якое праходзіла з 14 да 25 верасня, бралі ўдзел больш за 900 расійскіх дэсантнікаў і 100 адзінак тэхнікі.