У Верхнядзвінскім раёне знойдзена цела мужчыны, які лічыўся зніклым без вестак. 27 верасня ў міліцыю звярнулася жанчына з заявай аб знікненні яе 43-гадовага знаёмага, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Работнікі міліцыі хутка высветлілі, што мужчына быў забіты.

Мяркуецца, вечарам 20 верасня ён адпачываў у кампаніі, выпівалі. У выніку паміж 34-гадовым гаспадаром дома і ім адбыўся канфлікт, падчас якога госцю былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр на месцы. Пасля гэтага падазраваны закапаў цела недалёка ад дома.

Следчымі праведзены агляд месца здарэння.

Распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 (забойства з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса. Падазраваны затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0