Гродзенскага хірурга Аляксандра Цыліндзя мелі судзіць 30 верасня за ўдзел у недазволеным мітынгу. Падтрымаць яго прыйшлі каля 40 чалавек, сярод іх — каля 10 святароў (каталіцкія, праваслаўныя і лютэранскі пастар). Суд, аднак, перанеслі на няпэўны тэрмін: патлумачылі, што яшчэ не гатовыя паперы, піша Радыё Свабода.

Аляксандр Цыліндзь — вядомы ў Гродне сасудзісты хірург, працуе ва ўніверсітэцкай клініцы. Да таго ж ён каталіцкі вернік.

Аляксандра можна ўбачыць на пратэстных акцыях. Ён стаіць з абразом і крыжам. «Я малюся за Беларусь. Цяпер трэба тлумачыць у судзе, што я малюся», — кажа Аляксандр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0