Ангела Меркель пацвердзіла, што ў найбліжэйшы час сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай.

«У найбліжэйшы час я сустрэнуся з апазіцыянеркай Ціханоўскай», — заявіла кіраўнік урада ФРГ у сераду, выступаючы ў Бундэстагу падчас дэбатаў па федэральным бюджэце на 2021 год. Меркель адзначыла, што захапляецца мужнасцю жанчын, якія выходзяць на вуліцы беларускіх гарадоў.

Раней агенцтва Reuters са спасылкай на памочніцу і прэс-сакратара экс-кандыдата Ганну Красуліну паведаміла, што Ціханоўская наведае Берлін 5-6 кастрычніка.

Таксама канцлер Германіі заявіла, што не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0