Такую перасцярогу Марына Золатава выказала сёння на прэс-канферэнцыі кіраўнікоў вядучых недзяржаўных СМІ. Першапачаткова прэс-канферэнцыя меркавалася як аналіз асвятлення прэзідэнцкай кампаніі, але ў асноўным тычылася ціску на недзяржаўныя СМІ.

Марына Золатава пракаментавала рашэнне Мінінфармацыі аб пазбаўленні Tut.by статусу СМІ.

«Гэта лагічны працяг тактыкі Мінінфарма, зачыстка інфармацыйнага поля. Што да Tut.by, прымянілі пакуль не блакаванне, не абмежаванне доступу да рэсурсаў, а задача была — абмежаваць доступ журналістаў да мерапрыемстваў (амаль тое ж самае, што пазбаўленне акрэдытацыі замежных журналістаў)», — сказала яна

Марына Золатава не выключыла, што наступным крокам будзе блакаванне Tut.by/

«Мы не будзем рызыкаваць і адпраўляць «у поле» журналістаў без статусу журналіста. Хоць мы ведаем, што гэта не дапамагае. 1 верасня былі затрыманыя Надзя Калініна і Лёша Суднікаў. Над імі правялі цалкам цынічны суд, іх пакаралі арыштам на трое сутак. І мы радаваліся, калі яны выйшлі на волю, хоць гэта было абсурдна і зневажальна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру