Сядзячы пратэст у БДУ, Мінск

Сядзячы пратэст у БДУ, Мінск

30 верасня беларускія студэнты зладзілі сядзячую забастоўку. Яны выходзілі на ганкі сваіх універсітэтаў і проста сядзелі там. 

Акцыя пратэсту студэнтаў-праграмістаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі выглядала так:

Паводле тэлеграм-канала studenty2020, у Мінску ў акцыі прынялі ўдзел навучэнцы дзясятка ўніверсітэтаў — БДУ, БНТУ, Педуніверсітэта, Медыцынскага, Тэхналагічнага, Эканамічнага, Лінгвістычнага, Універсітэта культуры і мастацтваў, Універсітэта фізічнай культуры, Аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. У Віцебску — студэнты Тэхналагічнага, у Гомелі — дзяржаўнага і дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэтаў.

Сядзячыя студэнцкія пратэсты прайшлі ў тым ліку і ў тых ВНУ, дзе раней не пратэставалі.

Лукашэнкаўцы адказалі паўсюдным «рамонтам ганкаў», затрыманнямі і пагрозамі.

На відэа трапіла, як прарэктары БНТУ Вяршына і Нікалайчык пагражаюць студэнткам выклікам АМАПа і пракуратуры.

Хоць геаграфія пратэсту пашырылася, студэнцкія акцыі не былі шматлікімі. Яны сабралі ад дзясятка да некалькіх соцень удзельнікаў.

Даволі масавым быў пратэст у БДУІР, дзе нядаўна арыштавалі двух студэнтаў, прычым аднаго — на 23 сутак. «Я, мы — Дзіма Мазура!» — скандавалі там студэнты.

Інфармацыя пра адзінкавыя затрыманні паступіла ў «Нашу Ніву» з Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 

Медуніверсітэт у Мінску

Медуніверсітэт у Мінску

БДУКІ, Мінск

БДУКІ, Мінск

Масавы рамонт ганкаў распачаўся 30 верасня ў многіх універсітэтах краіны.

Фізфак БДУ, Мінск

Фізфак БДУ, Мінск

Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Мінск

Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Мінск

Універсітэт фізкультуры, Мінск

Універсітэт фізкультуры, Мінск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?