Беларуска прайграла ў другім раўндзе турніру (1/32 фіналу) славачцы Ганне Караліне Шмідлавай — 2:6, 2:6.

Азаранка лічылася адной з галоўных фаварытак турніру, яна дайшла два тыдні таму да фіналу US Open.

На турніры ў Парыжы засталіся Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч.

Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе («Ралан Гарос») звычайна праводзіцца ў канцы мая — пачатку чэрвеня. Але сёлета з-за каранавіруса ён быў перанесены на восень. Уімблдонскі турнір у Лондане быў адменены.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру