Прэм'ер Ігар Матавіч і галоўны гігіеніст Ян Мікас. Фота TASR

Прэм'ер Ігар Матавіч і галоўны гігіеніст Ян Мікас. Фота TASR

Урад Славакіі зацвердзіў увядзенне з 1 кастрычніка надзвычайнага становішча ў краіне з-за пандэміі каранавіруса тэрмінам на 45 дзён, піша РБК.

На час дзеяння рэжыму надзвычайнага становішча будуць забароненыя ўсе масавыя мерапрыемствы. Выключэнні складуць цырымоніі шлюбу, хрышчэння, пахавання і сходы прадстаўнікоў улады. Пры гэтым урачыстасці пасля шлюбу будуць забароненыя, таксама можа быць абмежавана колькасць гасцей на цырымоніях.

Пункты грамадскага харчавання будуць працаваць з 6:00 да 22:00, акрамя службаў дастаўкі і продажы ежы навынас.

У крамах будзе абавязковае захаванне двухметровай дыстанцыі паміж наведвальнікамі, таксама колькасць кошыкаў, якімі карыстаюцца пакупнікі, будзе абмежавана.

Усяго з пачатку пандэміі ў краіне выявілі 10 141 хворага на COVID-19.

У сярэдзіне сакавіка Славакія ўжо ўводзіла рэжым надзвычайнага становішча. Дзякуючы гэтаму краіна вельмі мала пацярпела ад гэтай хваробы. У Славакіі на гэты момант ад кавіду памерлі ўсяго 48 чалавек, тады як у Беларусі толькі за красавік-чэрвень смяротнасць перавысіла ўзровень пяці папярэдніх гадоў прыкладна на 5500 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0