1 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. На поўдні месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.
Вецер усходні, умераны да парывістага, у асобных раёнах моцны, парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +15..+20°С.
У Мінску без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%). Вецер усходні, умераны да парывістага. Раніцай тэмпература паветра +10..+12°С, днём +16..+18°С, увечары +12..+14°С.





