Самалячэнне з'яўляецца галоўнай памылкай тых, хто захварэў на цяжкую форму каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта распавёў кіраўнік аддзялення мікрабіялогіі латэнтных інфекцый расійскага НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Віктар Зуеў, піша ТАСС.

«Калі вам стала кепска або калі вы не можаце ісці ў паліклініку, то выклічце доктара і паслухайце, што ён вам скажа. Не трэба ніколі займацца самадзейнасцю. Гэта самая вялікая памылка для хворага чалавека», — сказаў Зуеў.

Пры гэтым лячыцца ад каранавіруснай інфекцыі можна дома, адзначыў прафесар НДЦ Анатоль Альштэйн. «Большасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі лепш лячыць у хатніх умовах, забяспечыўшы ізаляцыю, адпаведныя лекі. І толькі цяжкія выпадкі — гэта ўжо для бальніцы», — патлумачыў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру