Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Рэспублікі Кіпр Нікаса Анастасіядзіса з Днём Незалежнасці, паведамляе прэс-служба.

«У сённяшніх умовах, калі ўвесь свет сутыкнуўся з шэрагам выклікаў і пагроз, асабліва істотнымі становяцца такія паняцці, як салідарнасць і ўзаемадапамога», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі супрацоўніцтва з Кіпрам на прынцыпах партнёрства і павагі. 

Нагадаем, што менавіта Кіпр наклаў вета на пакет санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі.

Сваё супрацьдзеянне санкцыям кіпрскі бок тлумачыць тым, што імкнецца дамагчыся ўвядзення санкцый ЕС супраць Турцыі, якая вядзе здабычу газу ў спрэчных водах усходняй часткі Міжземнага мора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0