Раніцай 1 кастрычніка затрымалі стваральніка чата мінскага раёна Грушаўка — «Грушвіль» Дзмітрый Сухенка (Пан Зміцер). У яго правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку, павезлі ў Маскоўскі РУУС.

Прычыны затрымання невядомыя, у канале збіраюць грошы на адваката. Чат быў створаны даўно, яшчэ да выбараў, і «не быў звязаны з палітыкай».

Адвакат Антон Гашынскі распавёў Tut.by, што а 7-й гадзіне раніцы да Дзмітрыя Сухенкі, адміністратара чата «Грушвіль», з ператрусам прыйшлі аператыўныя супрацоўнікі з Маскоўскага РУУС.

— Канфіскоўвалі камп'ютарную тэхніку, мабільныя тэлефоны. Пасля таго як ператрус быў праведзены, яго забралі і павезлі ў Маскоўскае РУУС. Ператрус праходзіў у межах крымінальнай справы, якой — дакладна невядома, — кажа Гашынскі.

Адвакат кажа, што яго не пускаюць да падабароннага. Аператыўны супрацоўнік, які праводзіў ператрус, на званкі не адказвае. У дзяжурнай частцы паведамляюць, што Сухенку да іх не дастаўлялі.

Па словах Гашынскага, праблем з законам у Сухенкі не было.

Пасля 13:00 стала вядома, што «Пан Зміцер» выйшаў на свабоду. У яго забралі тэхніку ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Але ў самога Змітра няма прававога статуса — ні падазраваны, ні абвінавачаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0