instagram.com/kvartal95official

Украінская студыя «Квартал 95» адмяніла свае шоу «Вячэрні квартал», якія павінны былі прайсці ў лістападзе ў Мінску, Гродне, Брэсце і Гомелі. Пра гэта артысты паведамілі ў сваім Instagram.

— Сябры, запланаваныя канцэрты «Вячэрняга квартала» ў Беларусі ў лістападзе не адбудуцца ў сувязі з бягучымі падзеямі ў свеце і краіне, — напісаў калектыў.

Ці будуць абвешчаныя новыя даты або канцэрты ў Мінску і абласных цэнтрах адменяць зусім, пакуль не ўдакладняецца.

Спачатку канцэрты меліся адбыцца ў сакавіку, але былі перанесеныя з-за каранавіруса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру