ЕС ухваліў выкарыстанне экспрэс-тэстаў на каранавірус, якія могуць даць вынікі за 15 хвілінаў і каштаваць каля 20 даляраў у эквіваленце.Пра гэта піша «Свабода» са спасылкай на Bloomberg.

Хуткае тэставанне можа дазволіць хутчэй справіцца з наступствамі другой хвалі каранавіруснай інфэкцыі.

Ухвалены тэст заснаваны на вызначэнні вірусных бялкоў антыгенаў і менш дакладны, чым распаўсюджанае цяпер ПЦР-тэставанне. Паводле распрацоўшчыкаў, ён вызначае захворванне на каранавірусную інфекцыю ў 93,5 працэнтах выпадкаў, а яго адсутнасць — у 99,3 працэнтах.

Аднак менш дакладнае тэставанне можа быць перавагай экспрэс-методыкі, а не яго недахопам. Дагэтуль The New York Time пісала, што занадта дакладныя тэсты могуць значна перагружаць медыцынскую сістэму праз тое, што здаровыя людзі са слядамі інфекцыі дыягнастуюцца як хворыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна