На Асіповіцкім палігоне паспяхова прайшоў выпрабаванні доследны ўзор Баявой машыны рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Шквал», створанай ААТ «ВолатАўта». Праверку прайшлі ўсе сістэмы баявой машыны, зададзеныя характарыстыкі пацверджаныя, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Баявая машына РСЗА калібра 122-мм «Шквал» абсталявана накіраванымі трубамі айчыннай вытворчасці і больш эфектыўнай аўтаматычнай сістэмай кіравання агнём, сістэмай спадарожнікавай навігацыі, метэастанцыяй, сучасным комплексам сувязі і перадачы звестак, аўтаматызаванай сістэмай навядзення для работы ў складзе групоўкі з атрыманнем цэлі, што значна памяншае часавы інтэрвал знаходжання баявой машыны на агнявой пазіцыі і павышае яе жывучасць ва ўмовах сучаснага бою, зазначае Мінабароны.

Рэактыўная сістэма зможа выкарыстаць не толькі ўсю лінейку боепрыпасаў, якія ўжываюцца рознымі мадыфікацыямі РСЗА «Град», але і 122-мм рэактыўныя снарады, мадэрнізаваныя на беларускім заводзе дакладнай электрамеханікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Каментатар / Адказаць
15.06.1986 / 11:43
Хоть вялый и что?! 
3
Каментатар / Адказаць
24.02.1980 / 07:11
Ух ты, аганькі, ракеткі у неба паляцелі. Яшчэ гадоў 20 дапрацовак і пачнуць трапляць у цэль нават. Сучасныя тэхналогіі ? Пэўна там і каляровы дысплей е ? Цікава, колькі гэты залп каштаваў нам бюджэтных грошай ? "Шквал, град". Пакуль што бачым толькі найбольш эфектыўную сістэму залпавага агню з ТБ, назва - "Панос".
2
Каментатар / Адказаць
09.01.1982 / 08:25
Зялёныя музчыны пакажуць свой трыумф жонкам.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру