Прэзідэнт Расіі мог бы адыграць ролю пасярэдніка ва ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі, заявіла ў чацвер Святлана Ціханоўская, піша «Інтэрфакс».

«Было б добра, калі б прэзідэнт Макрон пераканаў прэзідэнта Пуціна ўзяць удзел у гэтых перамовах у якасці пасярэдніка», — сказала яна ў інтэрв'ю французскай радыёстанцыі РТЛ.

Ціханоўская патлумачыла, што, на яе думку, усе суседзі Беларусі могуць аказаць такую дапамогу і ўзяць на сябе ролю пасярэднікаў.

Яна распавяла, што разлічвае на наступным тыдні правесці сустрэчу з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель.

«Мы плануем сустрэчу на наступны тыдзень. У пятніцу гэта павінны анансаваць», — заявіла Ціханоўская.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Каментатар / Адказаць
25.07.1972 / 22:06
Паважаная ўсенароднаабраная спадарыня Ціханоўская. Калі вы гэта кажыце, бо так патрабуе культура палітычнага тона і таму, што рэжым Лукашенкі загнаў Беларусь пад НЕЧУВАНУЮ залежнасьць ад Масковіі (на найвялікшы жаль і сорам), то гэта канешне адно. 
Але калі вы і сапраўды ВЕРЫЦЕ, што Путэн можа быць пасярэднікам у кольвек якой дэмакратызацыі Беларусі - а сыход Лукашенкі на патрабаваньне выкананьня выбару беларускага народа і есьць акт дэмакратычных зьмен, то мне вельмі сумна ад гэтага.
4
Каментатар / Адказаць
10.04.2004 / 07:19
Путин, конечно, мог бы, но не будет. Потому что последнее, что нужно Москве, это демократия в РБ. И прецедент ухода бессменного вождя под давлением народа. Сегодня Лукашенко, а завтра - страшно подумать.
3
Каментатар / Адказаць
19.10.2013 / 09:43
Не можа быць пасярэднікам той, хто падтрымлівае (у тыі ліку фінансава) адзін з бакоў супрацьстаяння. Тым больш такая спецыфічная ў плане законнасці і маральнасці фігура як Пуцін. Святлана! Мо хопіць прагінацца перад тым, хто апрыёры на гэта няздольны!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру