Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале пракаментавала становішча незалежных СМІ ў краіне.

«Незалежным СМІ ў Беларусі цяпер вельмі няпроста. У журналістаў страляюць, іх арыштоўваюць, адбіраюць акрэдытацыі і ліцэнзіі — у такіх умовах ажыццяўляць працу практычна немагчыма.

Адзіныя СМІ, якія не падвяргаюцца рэпрэсіям, працуюць на рэжым і займаюцца прапагандай. Усім астатнім даводзіцца або з'язджаць з краіны, або падвяргацца небяспецы штодзень.

Гісторыя TUT.by — чарговае таму пацверджанне. Але я ведаю, што незалежныя журналісты будуць працягваць сваю працу ў любых умовах і з любой кропкі планеты. І я дзякую ім за гэта ад усяго сэрца», — сказала Святлана Ціханоўская.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
6
Каментатар / Адказаць
09.10.1988 / 14:57
НН хватит уже пиарить "Зеленовскую".

Что больше новостей нет?

Где новости науки и техники? Совсем неинтересно :(

Где презентация Илона Маска о новейших разработках аккумуляторов Tesla?
1
Каментатар / Адказаць
01.02.1995 / 07:40
Паважаная спадарыня Сьвятлана Ціханоўская, дзякуй за вашыя шчырыя словы ў падтрымку незалежных СМІ: TUT.by,NASHANIVA.by etc. Вам у дружалюбных краінах ЭЗ таксама няпроста. Дзякуй за Вашую мужнасць, стойкасць, высокую прастату, шчырасць. Вы наш ЗАКОННЫ НАРОДНЫ ЭЛЕКТАРАЛЬНЫ ПРЭЗЫДЭНТ. Калі ласка, нясеце гэта званьне з высока ўзьнятай галавой. Тут, у РБ, нікому ня лёгка зараз. Людзі ж не жалезныя. Жалезная толькі амуніцыя і рыштунак аганізуючага рэжыму, пабітага, зьедзенага іржой. Ёсць харошае слова ў мяне да ўсіх людзей добрай волі: не спачнемы, перш чым дойдзем, перш чым зойдзем у Краіну для Жыцьця Сяргея Ціханоўскага.   
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру