Tut.by

Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз у адказ на просьбу журналістаў пракаментаваць выказванні кіраўніка МЗС Украіны Дзмітрыя Кулебы. Адказ змешчаны на сайце беларускага замежнапалітычнага ведамства

«Апошнія заявы міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебы, яго вольныя і непаважлівыя развагі на тэму легітымнасці беларускага кіраўніцтва больш падобныя не на дыпламатыю, а на ўдзел у конкурсе на самыя хвосткія, хоць і пустыя па сваім змесце фігуры маўлення.

Напэўна, вельмі хочацца дагнаць ці нават апярэдзіць заўзятых удзельнікаў гэтага шоу з некаторых іншых суседніх краін з надзеяй на высокую ацэнку з боку яго рэжысёраў і журы. Пры гэтым не пакідае адчуванне, што жаданне любой цаной апынуцца на сцэне зацямніла ў выступоўцаў ўсе астатнія пачуцці, уключаючы рэальнасць успрымання навакольнага свету.

Вынікам гэтага «спаборніцтва» ў красамоўстве будуць ўжо не прызы, на якія так разлічваюць ўдзельнікі. Наадварот, вынік будзе сумны», — адзначыў Анатоль Глаз.

«Калі сур’ёзна, слухаючы ўсе гэтыя безадказныя выказванні, усур’ёз задумваешся пра прафесіяналізм асобных украінскіх калегаў. У Кіеве то ставяць стасункі з Беларуссю «на паўзу», то прапануюць нібыта «нейтральнае медыятарства», адмаўляючы першапачаткова любую магчымасць дыялогу з дзеючай легітымнай уладай. Хоць самі прапановы «нейтральнага медяытарства» ад ваюючай Украіны выклікаюць прынамсі іранічную ўсмешку», — выказаўся Анатоль Глаз.

«На жаль, бясконцы паток рэзкіх заяў украінскіх палітыкаў, уключаючы Міністра замежных спраў, стаў для нас сур’ёзнай падставай для аб’ектыўных сумненняў у шчырасці іх заяў аб дружбе. Беларусь настроена на захаванне і развіццё добрасуседскіх адносін з Украінай. Апошнія выказванні прадстаўнікоў афіцыйнага Кіева ўжо прывялі да вострага дэфіцыту даверу да ўкраінскіх калег. А гэта можа нанесці адчувальную шкоду для ўсяго беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва. Ці разумеюць гэта ў Кіеве?» — зазначыў Анатоль Глаз.

«Разлічваем усё ж такі, што Украіна ў выбудоўванні адносін з Беларуссю будзе зыходзіць з уласных нацыянальных інтарэсаў, а не ілюзорных і навязаных звонку. Зможа вызваліцца ад «задушлівых абдымкаў» сваіх заходніх партнёраў. Пакуль яшчэ працягваем верыць у тое, што кіраўніцтва ўкраінскага знешнепалітычнага ведамства зможа адэкватна ацаніць і ўсвядоміць памылковасць цяперашняй лініі ў адносінах з Беларуссю. Знойдзе ў сабе сілы дзейнічаць на карысць менавіта сваёй краіны. Запэўніваем, што Беларусь будзе цвёрда і непахісна адстойваць свае суверэнітэт, незалежнасць і нацыянальныя інтарэсы. Бессэнсоўна размаўляць з намі на мове абраз, пагроз і санкцый. Прадуктыўным можа быць толькі ўзаемапаважлівы дыялог, і мы да яго гатовыя», — рэзюмаваў Анатоль Глаз.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Каментатар / Адказаць
17.03.1983 / 14:50
А хто ты гэткі, каб нешта казаць ад імя Беларусі? Замоўкні, гаваручая галава нелегітымнага міністэрства нелегітымнага ўзурпатара.
3
Каментатар / Адказаць
09.12.1970 / 02:05
МИД, ваше мнение очень важно для нас.. ;)))
3
Каментатар / Адказаць
28.07.1975 / 04:34
Противно даже читать высказывания нашего МИД
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру