Медыятар Андрэй Варотнік, які ў белым халаце з чырвоным парасонам сустракаў пратэстоўцаў на сваім падаконніку на праспекце Незалежнасці, затрыманы за адзіночны пікет. У сераду, 30 верасня, ён каля гадзіны стаяў ля СІЗА на Валадарскага з плакатам у падтрымку паліттэхнолага Віталя Шклярава. Пакаранне, якое вынес медыятару суд, — восем сутак арышту, піша Tut.by.

Андрэй Варотнік падчас адной з акцый, што праходзілі на праспекце Незалежнасці. Фота Дар'і Буракінай

30 верасня каля трох гадзін дня Андрэй Варотнік выйшаў на адзіночны пікет да СІЗА на вуліцы Валадарскага. На яго плакаце было напісана: «Вызваліце закладніка! Свабоду Шкляраву!».

— Каля 16.00 да яго пад'ехалі людзі ў форме і павезлі яго ў Маскоўскае РУУС — распавёў чытач.

Tut.by

На Андрэя склалі пратакол па ч. 1 арт. 23. 34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). У чацвер, 1 кастрычніка, яго справу разбіраў суд Маскоўскага раёна Мінска.

— Падчас працэсу Андрэй не адмаўляў, што выйшаў на пікет, каб публічна выказаць сваё меркаванне з нагоды затрымання Віталя Шклярава — распавёў адвакат Антон Гашынскі. — Разгледзеўшы яго справу, суддзя прызначыла пакаранне ў выглядзе васьмі сутак арышту.

Віталя Шклярава, нагадаем, затрымалі 29 ліпеня ў Гомелі. Яму прад'яўленае абвінавачванне па частцы 1 артыкула 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру